❗️ Тэлеграм-канал «Белыя халаты» піша пра трагічны выпадак у Маладзечанскім шпіталі ў дзень візіту туды Лукашэнкі. Гэта было 12 сакавіка.
Служба бяспекі Лукашэнкі загадала ўсім дактарам сядзець па сваіх кабінетах і нікуды не выходзіць на час візіту самаабвешчанага прэзідэнта. У аддзяленні кардыялогіі стан аднаго з пацыентаў рэзка пагоршыўся і гэта патрабавала тэрміновага ўмяшальніцтва рэаніматолага.
Аднак ахоўнікі Лукашэнкі не пусцілі доктара да хворага. Праз некаторы час пацыент памёр.
Тэлеграм-канал сцвярджае, што гэтая інфармацыя атрыманая адразу з некалькіх крыніцаў.
Крыніца: belhalat_by